Напачатку ўсяго я кажу: бяжы Ды знайдзі зямлю між мяжы й мяжы: Ад таго маста і да тых дубоў -  Столькі разам абдыме твая любоў. Абыдзі вакол, аглядзі наўсцяж, Бездакорнаю мераю змер і ўзваж І ад зор да бездані глыбіні Аднаўладнаю прагаю праглыні. Затулі яе ў лахманы свае Нараджайся з яе. Нараджай яе, Набірай у грудзі, палі зырчэй, Вылівай святлом са сваіх вачэй -  Каб усё, што памерла, жыло на ёй, Каб усё, што змарнела, цвіло на ёй, Каб Анёл Апошні на ўсім скаку Затрымаў на імгненне над ёй руку. Антон Францішак Брыль

Напачатку ўсяго я кажу: бяжы

Ды знайдзі зямлю між мяжы й мяжы:

Ад таго маста і да тых дубоў - 

Столькі разам абдыме твая любоў.

Абыдзі вакол, аглядзі наўсцяж,

Бездакорнаю мераю змер і ўзваж

І ад зор да бездані глыбіні

Аднаўладнаю прагаю праглыні.

Затулі яе ў лахманы свае

Нараджайся з яе. Нараджай яе,

Набірай у грудзі, палі зырчэй,

Вылівай святлом са сваіх вачэй - 

Каб усё, што памерла, жыло на ёй,

Каб усё, што змарнела, цвіло на ёй,

Каб Анёл Апошні на ўсім скаку

Затрымаў на імгненне над ёй руку.

Антон Францішак Брыль

"Melancholy"
"Маркота"
"Channel"
"Русла"
"Pride"
"Ганарлівасць"
"Сontrariness"
"Упёртасць"